Прыватная кабінка ў прыватнай рэзідэнцыі — вялікая рэдкасць, якую маглі дазволіць сабе вельмі багатыя людзі

Прыватная кабінка ў прыватнай рэзідэнцыі — вялікая рэдкасць, якую маглі дазволіць сабе вельмі багатыя людзі

Упраўленне старажытнасцей Ізраіля паведаміла, што археолагі выявілі гладкі, выразаны з вапняку туалет у прастакутным пакоі ў вялікай рэзідэнцыі з відам на Стары горад у Ерусаліме.

«Немагчыма нават уявіць сабе такі захапляльны від», — зазначыў Элі Эскасіда, дырэктар Упраўлення старажытнасцей Ізраіля.

Выразаны з вапняку блок з адтулінай у цэнтры знаходзіўся на вяршыні глыбокага адстойніка памерам прыблізна 1,5 на 2 метры.

Арганізацыя таксама паведаміла, што іншыя матэрыялы, знойдзеныя ў рэзервуары, такія як косткі жывёл і кераміка, могуць расказаць аб харчовых звычках, ладзе жыцця ці нават хваробах той эпохі.

«У старажытнасці прыватныя туалетныя кабінкі былі вельмі рэдкія, і на сёння іх знойдзена ўсяго некалькі», — сказаў дырэктар раскопак Яакаў Біліг.

Толькі багатыя маглі дазволіць сабе прыбіральні.

Яакаў Біліг прыгадаў, як вядомы равін аднойчы сказаў, што лепшай прыкметай таго, што чалавек багаты, зʼяўляецца наяўнасць «туалета побач з яго сталом».

У рэзідэнцыі, дзе быў знойдзены туалет, ёсць каменныя калоны і сад з фруктовымі садамі і раслінамі, што таксама сведчыць аб прывілеях тых, хто сядзеў на вапняковым троне.

У старажытным туалеце таксама было ад 30 да 40 чараў, якія, па здагадцы Біліга, маглі выкарыстоўвацца для араматычных рэчываў, такіх як алей, ладан, для нейтралізацыі непрыемных пахаў.

Раскопкі яшчэ не завершаны з-за фінансавых прычынаў.

Чытайце таксама: Канец легендзе крымінальнага свету. Расследавальнікі ЗША сцвярджаюць, што ідэнтыфікавалі серыйнага забойцу Задыяка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0