Фота Mander Auctions

Фота Mander Auctions

Аўкцыённы дом Mander Auctioneers, што займаўся продажам рэліквій, распавёў гісторыю незвычайнага лота. Згодна з ім, да аўкцыяністаў звярнулася сям’я з гарадка Садбэры ва ўсходняй Англіі. Яны хацелі пазбавіцца ад абсталявання са свайго дома перад пераездам у іншы дом, піша CNN.

Гаспадары статуй купілі іх на іншым аўкцыёне 15 гадоў таму за некалькі соцень фунтаў стэрлінгаў. Яны лічылі, што статуі — вырабленыя ў XVIII стагоддзі копіі аб’ектаў старажытнага Егіпта.

Аўкцыяністы не задавалі гаспадарам статуй дадатковых пытанняў і проста выставілі іх на продаж, за статуі яны чакалі атрымаць ад 300 да 500 фунтаў (410-680 даляраў). Першая атрыманая стаўка на аўкцыёне склала 200 фунтаў, але потым памер ставак нечакана пачаў рэзка расці. Усяго за 15 хвілін канчатковы кошт вырас да 195 тысяч фунтаў (265 510 даляраў), у дадатак пакупнік павінны выплаціць яшчэ 24% кошту.

У выніку аўкцыёну статуі дасталіся міжнароднай мастацкай галерэі. Цяпер эксперты лічаць, што гэта сапраўдныя старажытнаегіпецкія статуі. Да сканчэння экспертызы цяжка сказаць, які дакладна іх узрост.

Як жа статуі трапілі ў Брытанію? Магчыма, гэта звязана з традыцыяй XVII-XVIII стагоддзя пад назвай Гран-тур, калі заможныя англічане падарожнічалі па Еўропе і прывозілі адтуль каштоўныя прадметы. Напэўна, статуі былі прывезеныя ў Брытанію якраз падчас аднаго з такіх падарожжаў.

Ізраільскія археолагі знайшлі старажытную прыбіральню, якой 2700 гадоў ФОТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0