Малады чалавек сваю віну прызнаў часткова, паведамляе БелТА.

Хлопца абвінавачвалі па ч. 1 арт. 214, ч. 3 арт. 294, ч. 2 арт. 295, ч. 2 арт. 363, ч. 1 арт. 445 КК РБ — гэта самавольнае пакіданне месца службы, угон, крадзеж агнястрэльнай зброі, падробка або наўмыснае знішчэнне маркіроўкі агнястрэльнай зброі і супраціў службовай асобе.

Яму пагражала да 10 гадоў зняволення.

Нагадаем, што інцыдэнт здарыўся 2 красавіка. Аляксандр уцёк з палігона ў Брэсцкай вобласці. Хлопец з'ехаў на грузавіку, з сабой у яго была зброя. Аўтамабіль знайшлі на абочыне ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці, а салдата знайшлі праз два дні ў адной з вёсак таго ж раёна. Пра гэта міліцыі паведамілі мясцовыя жыхары.

«Што ўсё будзе добра, не піша: не любіць хлусіць». Мама салдата, які збег у красавіку з палігона са зброяй — пра справу сына

Бабуля, якая дапамагла злавіць беглага салдата: «Кажу яму: дзетачка, ідзі ад мяне, я нікому не скажу, толькі ідзі»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0