БелТА

БелТА

Пра гэта заявіў сёння журналістам міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, піша БелТА.

Міністр адзначыў, што рынак вакцын з'яўляецца і медыка-біялагічным, і гандлёвым, і палітычным фактарам. У Беларусі выкарыстоўваюць як інактываваныя, так і вектарныя вакцыны. Для вакцынацыі выкарыстоўваюцца расійскія і кітайскія прэпараты, а вось вырабленыя ў Еўропе адсутнічаюць.

«Цяпер кошт вакцын на рынку ў той жа сістэме COVAX памяншаецца. Магчыма, мы можам разглядаць у далейшым і пашырэнне гэтага спектра вакцын з пункту гледжання вартасных параметраў. Як доктар, я кажу аб тым, што існуючых прапаноў па вакцынах цалкам дастаткова, каб перакрыць усе магчымыя эпідэміялагічныя шляхі», — адзначыў Дзмітрый Піневіч.

Тым часам на сайце Мінздароўя з'явілася інтэрактыўная карта, дзе можна прышчапіцца ад кавіду.

Учора было зафіксавана 2060 выпадкаў кавіду за дзень, планка ў 2 тысячы была пераадолена ў аўторак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0