Учора прадстаўнік ГУБАЗіК Вячаслаў Арлоўскі ў эфіры СТБ заявіў, што найбліжэйшым часам у Беларусі некалькі тэлеграм-каналаў і чатаў, прызнанымі экстрэмісцкімі, будуць прызнаныя экстрэмісцкімі фарміраваннямі.

«Экстрэмісцкія тэлеграм-каналы, тэлеграм-чаты пасля таго, як мы лічым іх экстрэмісцкімі фарміраваннямі, яны разам з аўдыторыяй могуць патрапіць пад крымінальную адказнасць», — сказаў ён.

Арлоўскі не адказаў прама на пытанне аб магчымым пераследзе падпісчыкаў тэлеграм-каналаў, прызнаных экстрэмісцкімі. Спачатку ён заявіў, што «свабода слова, свабода меркаванняў, замацаваная Канстытуцыяй, безумоўна, ніякіх прэтэнзій быць не можа да такіх людзей, якія знаёмяцца з рознай інфармацыяй, але пры ўмове, калі яны ніякім чынам не ўдзельнічаюць у развіцці гэтых экстрэмісцкіх інфармацыйных рэсурсаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0