Дагэтуль карупцыя ў Беларусі стабільна расла. У ВС дыпламатычна адзначаюць, што справа ў тым, што праваахоўнікі сталі дзейнічаць актыўней.

Напраўду ж, у праваахоўнікаў змясціліся прыярытэты. Пасля выбараў асноўныя высілкі былі накіраваныя на злачынствы, звязаныя з масавымі пратэстамі, у 2021-м дадалася ўзмоцненая барацьба з экстрэмізмам і тэрарызмам. Так адбылося пераразмеркаванне спецыялістаў і прэмій за выкананую работу.

Калі казаць пра найбольш карупцыйныя сферы, то ў пэўны перыяд было больш спраў супраць работнікаў мытні, у іншы час — супраць работнікаў СТА. Такая спецыфіка залежыць ад таго, якую сферу ў цяперашні момант адпрацоўваюць сілавікі. 

Але традыцыйна найбольш хабараў у будаўніцтве і прамысловасці.

Самыя распаўсюджаныя выпадкі — адкаты за выйгрыш тэндара, апошнія гады расце колькасць адкатаў за тое, каб дзяржаўнае прадпрыемства разлічылася з пастаўшчыком, спіс запазычанасцяў доўгі. 

Самыя рэзанансныя справы, як удакладняюць у Вярхоўным судзе, звязаныя з закупкай абсталявання, часам памер хабараў складае мільёны даляраў.

Летась колькасць асуджаных за карупцыю склала каля 2% ад усіх асуджаных, крыху больш за 630 чалавек. У 2019 годзе было 1007 асуджаных, у 2018 — 1005.

Цэнтр новых ідэй правёў даследаванне аб праблемах рёгіёнаў. Дык вось, карупцыя — у топе, 93% апытаных лічаць, што ўзровень карупцыі ў іх раёне «дакладна высокі». 72% апытаных лічаць, што больш за ўсё злачынстваў у мясцовых органах улады, 30% — у бізнэсе, 29% — у жыллёва-камунальнай гаспадарцы, 24% — у адукацыі, 21% — у будаўніцтве і абслугованні дарог.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0