Алег Чарнышоў.
З 2014 года ён працаваў на пасадзе намесніка старшыні КДБ, да гэтага быў камандзірам антытэрарыстычнага падраздзялення КДБ — групы «Альфа».






Намеснікам старшыні прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі стаў экс-камандзір спецпадраздзялення «Альфа» Камітэта дзяржбяспекі Алег Чарнышоў. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка, у аўторак ён апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.