Паводле Вярхоўнага суда, з 2020-га і па сёння фіксуецца сур’ёзны ўсплеск справаў за знявагу суддзяў і членаў іх сямей.
Напрыклад, у Маладзечне такую справу завялі на 22-гадовую мясцовую жыхарку, якая абурылася дзеяннямі суддзі, якая разглядала яе справу за ўдзел у мітынгу і па меркаванні дзяўчыны, дала празмерна жорсткае пакаранне. Адно слова стала прычынай крымінальнай справы.
Колькі ўсяго такіх справаў завялі следчыя, не паведамляецца.
Аднак з 2020 года па сёння вядома пра пяць выпадкаў пашкоджання маёмасці суддзяў — камусьці сапсавалі машыну, камусьці нанеслі на плот нецэнзурныя надпісы.
Чытайце таксама:
За год карупцыя скарацілася на траціну. У чым прычына?





