Міністэрства аховы здароўя апублікавала новую зводку па сітуацыі з каранавірусам. За чарговыя суткі зарэгістраваныя 1913 пацыентаў з COVID-19, выпісаныя 1934. Памерлі 15.
Усяго з пачатку пандэміі ў краіне зарэгістраваныя 575 856 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 547 949. Памерлі 4432 пацыенты.





