9 ліпеня дзяўчына ехала на Volkswagen Caravella з няспраўнай тармазной сістэмай. Яна ў дарозе не ўлічыла абмежаванне хуткасці, асаблівасці і стан аўтамабіля, дарожныя ўмовы, вяла машыну з высокай хуткасцю. Кіроўца не саступіла дарогу 14-гадоваму хлопчыку на пешаходным пераходзе і збіла яго. Ён памёр.
Ёй далі 2 гады калоніі-пасялення.
Нагадаем, за надпіс «Не забудзем» на тратуары ў Мінску тры чалавекі атрымалі па 1,5 года абмежавання волі, двое — па 2 гады калоніі.
Таксама падобныя тэрміны давалі па «Карагоднай справе» ў Брэсце.





