Паводле інфармацыі выдання, дыпламаты ў Бруселі напісалі іншым дзяржавам-удзельніцам ЕС ліст з просьбай аслабіць абмежаванні, уведзеныя на беларускую калійную прамысловасць. Яны сцвярджаюць, што санкцыі ў дачыненні да «Беларуськалія» стварылі пэўныя праблемы для кампаній у ЕС.
Дыпламаты прапануюць ЕС дазволіць пастаўку калійных угнаенняў з утрыманнем калію на 2% больш, чым дазволена ў цяперашні час. У лісце адзначаецца, што, калі еўрапейскія кампаніі будуць вымушаныя закупляць калійныя ўгнаенні з іншых крыніц, гэта прывядзе да скачка цэн і зніжэння якасці калійных угнаенняў.
ЕС увёў забарону на імпарт і транзіт калійных угнаенняў з Беларусі яшчэ 24 чэрвеня, а 9 жніўня санкцыі на калійны сектар увялі ЗША, Канада і Вялікабрытанія. Яны распаўсюджваюцца на хларыд калію з утрыманнем калію не больш за 40%, угнаенні, якія змяшчаюць тры кампаненты: азот, фосфар і калій; угнаенні, якія змяшчаюць два кампаненты: фосфар і калій; іншыя ўгнаенні, якія змяшчаюць калій.





