Такое рашэнне м’янмарскія сілавікі прынялі пад ціскам міжнароднай супольнасці. Пасля вайсковага перавароту ў лютым 2021 года краіна трапіла ў міжнародную ізаляцыю.

Вызваленне зняволеных адбылося праз дзень пасля таго, як Асацыяцыя дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі (АСЕАН) прыняла рашэнне выключыць прадстаўнікоў хунты са спісаў удзельнікаў маючага адбыцца саміту арганізацыі. Мерапрыемства пройдзе з 26 па 28 кастрычніка. Арганізацыя абгрунтавала сваё рашэнне тым, што хунта не выканала выпрацаваны ў красавіку план па нацыянальным прымірэнні ў краіне.

Усяго за кратамі было 7300 праціўнікаў рэжыму. Такім чынам, вызваленыя будуць тры чвэрці вязняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0