Міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу і міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін на сумеснай калегіі абаронных ведамстваў. Фота: міністэрства абароны Беларусі.

Міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу і міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін на сумеснай калегіі абаронных ведамстваў. Фота: міністэрства абароны Беларусі.

«Ваенная дактрына — дакумент найвышэйшага стратэгічнага значэння, які паказвае, як дзяржава ці група дзяржаў будзе рыхтавацца да патэнцыйнай вайны, якія мерапрыемствы будуць праводзіцца ў структуры войска, у пераўзбраенні.

Дактрына фармулюе, як дзяржавы будуць весці вайну ў выпадку яе пачатку. Гэта квінтэсэнцыя ўсіх абаронных дакументаў дзяржавы ці дзяржаў, — кажа Алесін. — Гэты дакумент можа мяняцца ў залежнасці ад палітычнай ці геапалітычнай сітуацыі.

Або калі краіна лічыць, што вакол яе з’яўляюцца новыя пагрозы, адказ на якія не прапісаны ў мінулай рэдакцыі Дактрыны. Напрыклад, калі з’явілася ядзерная зброя, гэта змяніла ўсе спосабы вядзення вайны і ўнесла змены ва ўсе стратэгіі і падыходы.

Фота: міністэрства абароны.

Фота: міністэрства абароны.

Сёння існуе Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі, праводзіцца сумеснае ваеннае планіраванне. Мы разам рэагуем на пагрозы. Адпаведна, стварэнне сумеснай Дактрыны напрошваецца само сабою».

Гэта хіба не найвышэйшая ступень інтэграцыі дзвюх дзяржаў, мяркуе Алесін.

«Раней ваенныя дакументы не мелі такога прыярытэту, як сённяшні. Ваенная інтэграцыя нарастае і гэта трэба разглядаць разам з тымі дарожнымі картамі. Узаемазалежнасць тут відавочная.

Расія будзе згодная пайсці на эканамічныя ільготы, калі Беларусі пойдзе на далейшую інтэграцыю ў ваеннай сферы. Невыпадкова прыняцце дакумента будзе разгледжана вельмі хутка.

І гэты дакумент будзе паказчыкам лаяльнасці. Раней жа Лукашэнка, груба кажучы, заўсёды намагаўся ўзяць паболей, аддаваць паменей. Таму нярэдка ўзнікалі канфлікты ці супярэчнасці. Але відавочна, што знойдзеныя кампрамісы, калі атрымаецца падпісаць гэты дакумент.

Фота: міністэрства абароны.

Фота: міністэрства абароны.

Галоўны бенефіцыяр гэтага — Расія, — мяркуе эксперт. — Бо гэта своеасаблівы «страхавы поліс» бяспекі для яе. Хто валодае Беларуссю — той мае стратэгічныя перавагі ў рэгіёне. Страшны сон расійскіх генералаў — ракеты НАТА ў Беларусі. 

Калі Пуцін казаў пра чырвоныя лініі, за якія не можа пусціць НАТА, гэта было і пра Беларусь, канечне. Захаваць пазіцыі ва Украіне не атрымалася, таму цяпер тым больш Расія будзе зубамі трымацца за Беларусь. Для яе гэта жыццёва важны аб’ект.

Ды і сам Лукашэнка гэта разумее, ён сам намякаў, што, калі яго не стане, Беларусь будзе акупаваная Расіяй, бо ў Расіі не будзе іншага выйсця.

Але новая дактрына не азначае, што на беларускай тэрыторыі аўтаматычна з’явяцца расійскія вайсковыя базы, хаця б таму, што ў нас ужо ёсць два вельмі важныя расійскія аб’екты. Гэта вузел станцыі папярэджвання аб ракетным нападзе пад Баранавічамі, радар «Волга».

Фота: міністэрства абароны.

Фота: міністэрства абароны.

Ён назірае за акваторыяй Атлантыкі ад Скандынавіі да Канарскіх выспаў, яго роля — заўважыць пуск балістычных ракет з падлодак. Другі аб’ект знаходзіцца ў Вілейцы, станцыя «Антэй», яе функцыя — сувязь з расійскімі падлодкамі, якія знаходзяцца на баявым дзяжурстве.

І кошт гэтых аб’ектаў сёння не падае, а толькі расце. 

Магчыма, цяпер з’явяцца аб’екты сумеснага выкарыстання, менавіта як ваенныя базы Саюзнай дзяржавы, прычым як на тэрыторыі Беларусі, так і Расіі. Гэта можа быць новым момантам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0