Еўрапарламент прысудзіў прэмію імя Андрэя Сахарава «За свабоду думкі» расійскаму апазіцыянеру Аляксею Навальнаму.
Прэмія Сахарава — галоўная ўзнагарода ЕC у галіне правоў чалавека.
Кандыдатуру Навальнага вылучылі з фармулёўкай «За мужнасць у барацьбе за свабоду, дэмакратыю і правы чалавека».
Летась прэмію Сахарава атрымалі прадстаўнікі беларускай апазіцыі, а ў 2018 годзе — украінскі рэжысёр Алег Сянцоў.





