У беларускіх рэанімацыях з COVID-19 вакцынаваных менш за 1%
У рэанімацыях з COVID-19 вакцынаваных людзей менш за 1%, паведаміў загадчык кафедры інфекцыйных хвароб і дзіцячых інфекцый Беларускай дзяржаўнай акадэміі паслядыпломнай адукацыі Юрый Горбіч, піша БелТА.
«Аб'ектыўна цяпер вакцынацыя абараняе ад цяжкага працякання захворвання. Калі паглядзім колькасць вакцынаваных, якія ляжаць у аддзяленнях рэанімацыі, яна складае менш за 1%. Калі быць дакладнымі — 0,2-0,5%. У сярэднім па краіне яна складае 0,47%», — сказаў Юрый Горбіч.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ