Увечары 18 кастрычніка невядомыя разграмілі тэхніку і знішчылі будматэрыялы на стадыёне «Лакаматыў» у Баранавічах, дзе праводзяцца работы па рэканструкцыі, піша Наш Край. Суму ўрону пакуль што не падлічылі, але яна вельмі вялікая.
Вандалы раздушылі будаўнічыя рыштаванні, перавярнулі адзін з пагрузчыкаў і выбілі ў ім усё шкло, сапсавалі бардзюры і элементы добраўпарадкавання. Па факце здарэння праводзіцца праверка.





