Навукоўцы ў Швецыі правялі даследаванне аб эфектыўнасці камбінавання дозы AstraZeneca з дозай мРНК-вакцын (Moderna або Pfizer). І гэта больш эфектыўна, чым вакцынацыя з выкарыстаннем двух доз AstraZeneca, піша РБК-Украіна.

Сярод вакцынаваных дзвюма дозамі ў гэтай краіне да 5 ліпеня 2021 года (амаль 3,5 млн чалавек) былі набраныя для даследавання групы з:

94 569 чалавек, прышчэпленых па схеме AstraZeneca — Pfizer (эфектыўнасць вакцынацыі склала 67%),

16 402 — AstraZeneca — Moderna (эфектыўнасць вакцынацыі склала 79%),

430 100 — AstraZeneca — AstraZeneca (эфектыўнасць вакцынацыі склала 50%).

Пры аб'яднанні і аналізе двух змешаных схем была выведзена сумарная эфектыўнасць 68%. Гэта значна вышэй за 50% гамалагічнай схемы толькі з AstraZeneca.

«Вынікі паказваюць, што выкарыстанне схемы AstraZeneca-мРНК — эфектыўная альтэрнатыва для павышэння калектыўнага імунітэту супраць COVID-19, у тым ліку супраць дэльта-штама, які дамінаваў у пацверджаных выпадках на працягу перыяду даследавання», — пішуць аўтары даследавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0