Міліцыянты гэта расцанілі як «несанкцыянаванае пікетаванне з мэтай выказвання свайго пратэсту па факце нязгоды з міграцыйнай палітыкай Беларусі, падчас якога знаходзіўся па адрасе вуліца Леніна, 28 і трымаў у руках ліст з надпісам «Остановите нелегальную миграцию».

Віктар пагадзіўся, што парушыў закон аб масавых мерапрыемствах, але ўдакладніў, што гэта не было звязана з міграцыйнай палітыкай краіны. На судзе ён растлумачыў, што стаў сведкай таго, як мігрант збіраўся нелегальна перасекчы мяжу, на што органы ўлады пасля скаргі Віктара ніяк не адрэагавалі. Гэта абурыла мужчыну, таму ён вырашыў выйсці з пікетам.

22 кастрычніка суддзя Ленінскага раёна Юлія Шут асудзіла Яныша па артыкуле 24.23 КаАП на 15 сутак арышту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0