Паводле інфармацыі выдання, ДТЗ здарылася каля 7 раніцы на аб'язной дарозе з боку пятага мікрараёна ў напрамку Гомельскага мікрараёна Хутар.

Мяркуючы па відэа, мужчына на электрасамакаце ехаў па сустрэчнай паласе. Запіс зрабіў матацыкліст, які спыніўся і зрабіў заўвагу кіроўцу самаката. Праз лічаныя секунды мужчыну на самакаце збіў грузавік.

Пацярпелы шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне, а па факце ДТЗ праводзіцца праверка, паведамілі выданню «ЧП Гомель» у ДАІ горада.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?