«На 19 кастрычніка па дамове з «БрэстІнспектам» за выкананне праектных прац была выстаўленая сума для аплаты на 21 811,66 рубля. Ужо сплачана 6490,39 рубля. Цяпер нам неабходна 15 321,27 рубля для закрыцця гэтай дамовы», — пісалі гаспадары палаца 4 дні таму.
І прапанавалі ўсім ахвотным паўдзельнічаць у акцыі #мяняюкавунапалац. Ідэя простая — перавесці на аплату работ 3 рублі, прыкладна столькі каштуе кубачак кавы.
22 кастрычніка шчаслівыя гаспадары палаца напісалі, што грошай сабралі нават больш — 17 000 рублёў,
А сетка кавярняў Lavazza для ўсіх спонсараў падрыхтавала сюрпрыз: пакажыце на экране рахунак вашага плацяжу барыста — і ён пачастуе вас смачнай кавай!





