Сёння падчас ліквідацыі пажару на льнозаводзе ў Лёзне адчуў сябе блага намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Андрэй Мазоль. Яму аказвалі тэрміновую дапамогу.

У 16:05 канстатавалі яго смерць.

Нагадаем, сёння здарыўся пажар на льнозаводзе ў Лёзне ў Віцебскай вобласці. З агнём змагаюцца 14 адзінак спецтэхнікі і тры дзясяткі ратавальнікаў. Плошча пажару складае каля трох тысяч квадратных метраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0