Сёння ранкам у Гомелі супрацоўнікі міліцыі правялi ператрус на кватэры Алега Бондарава. Прыйшлi а 6-й гадзiне ранiцы. А 10-й гадзіне пасадзiлi ў аўто i павезлi з сабой. Шукалi cцягі. Вядома, што Алег удзельнiчаў у назiраннi на выбарах у 2020 годзе, паведамляюць гомельскія валанцёры.

Таксама раніцай затрымалі яшчэ аднаго жыхара Гомеля — Артура Караткевіча.

У Гомелі затрыманыя Аляксандр Цыганкоў, Андрэй Самусеў, Алесь Сівакоў, Вераніка Кухарава, Ганна Міхно. Пакаяльныя відэа з імі з’явілася на канале ГУБАЗіК.

«Такім чынам, ГУБАЗ аб'яўляе пакаянны панядзелак! Змагары сёння зробяць паломніцтва да верных праваахоўнікаў з мэтай выпраўлення свайго шалапутнага жыцця. Вось гэты мужынка быў падпісаны на ўсякую ерась, за што і просіць прабачэння», — пішуць яны на сваім канале.

У Гомелі ранкам адбыўся ператрус у кватэры 20-гадовага Аляксея Валатоўскага, дзе ён пражывае з маці і братам-школьнікам. У пастанове на ператрус пазначана, што ён адбываецца ў межах расследавання крымінальнай справы па арт. «Экстрэмізм». Супрацоўнікі ГУБАЗіК канфіскавалі ноўтбук і тэлефон Аляксея. Паведамілі, што яго вязуць у АУС Цэнтральнага раёна.

Паведамляецца пра яшчэ аднаго затрыманага гамельчука. Гэта Андрэй Слесарэнка.

У Гомелі затрыманы яшчэ адзін падпісант т. зв. «экстрэмісцкіх ТГ-каналаў» 34-гадовы Яўген Пархоменка.

У Брагінскім раёне на Гомельшчыне супрацоўнікамі міліцыі затрыманы Валянцін Беленка.

Затрымалі пенсіянера з Гомеля Міхаіла Галая за падпіску на т. зв. «дэструктыўныя ТГ-каналы». У мужчыны адбыўся ператрус, падчас якога вынялі рэчы з бчб-сімваламі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0