Дзяніс Кірэшчанка быў затрыманы 8 жніўня мінулага года ў межах справы аб падрыхтоўцы асоб да ўдзелу ў масавых беспарадках у Навагрудку і Карэлічах (ч. 3 арт. 293 КК). Разам з Дзянісам па справе праходзіў палітвязень Уладзімір Гарох. 

29 снежня ў судзе Наваградскага раёна быў агучаны прысуд: Дзянісу Кірэшчанку прысудзілі 1,5 года калоніі агульнага рэжыму, Уладзіміру Гароху — 7 гадоў узмоцненага.

Палітвязень адбываў пакаранне ў наваполацкай калоніі №1. Сёння ён выйшаў на волю, бо адбыў пакаранне цалкам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0