«Беларусь нават блізка і побач не стаіць з дыктатурай. Гэта выключана. У Беларусі выбудавана сацыяльная дзяржава, рэальна забяспечваецца вяршэнства закона. Мы можам казаць аб тым, што мы адданыя пэўным каштоўнасцям, якія мы гатовыя абараняць. Але гэта нават не аўтарытарызм. Так, існуе пэўная лінія. Але тут няма супрацьпастаўлення дэмакратыі як спосабу прыняцця рашэнняў. Наадварот, якраз дэмакратыя ў рэальным сваім змесце прысутнічае ў Беларусі», — упэўнены парламентарый.

Адначасова ён лічыць, што на Захадзе насамрэч няма дэмакратыі. «Яна там існуе толькі ў вузкім полі прыняцця пэўных рашэнняў на ўзроўні палітычных партый. Але ўсе стратэгічныя рашэнні прымаюцца ва ўнутраным контуры. Народ у прыняцці гэтых рашэнняў, натуральна, не ўдзельнічае. Рэальны стратэгічны курс вырашаецца на ўзроўні фінансава-прамысловых элітаў», — сцвярджае Савіных.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0