Супрацоўнікі ДАІ затрымалі 29-гадовага кіроўцу фуры МАЗ, які ўрэзаўся ў Mazda. Дальнабойнік пратараніў яшчэ тры аўтамабілі: Opel, Citroen і Renault.

Высветлілася, што канчатковым пунктам дальнабойніка павінна была стаць вуліца Аульская, але ён заблукаў. Медыцынскі агляд паказаў больш за тры праміле алкаголю.

У пратаколе апытання кіроўца напісаў, што выпіў 250 грамаў бальзаму, пасля чаго паехаў на разгрузку. Мужчына быў упэўнены, што знаходзіцца ў Берасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0