У Мінску сутыкнуліся міліцэйскі і каршэрынгавы аўтамабілі ФОТЫ
Відавочцы апублікавалі фота аварыі на Валгаградскай у Мінску, у якой моцна пацярпелі дзве машыны: каршэрынгавая і міліцэйская.
Паводле інфармацыі ДАІ, здарэнне адбылося прыкладна ў 18:10 на скрыжаванні вуліц Кнорына і Валгаградская. Там сутыкнуліся міліцэйскі «Джылі» і каршэрынгавы «Фальксваген».
Ад удару міліцэйскае аўто выехала за межы праезнай часткі і ўрэзалася ў святлафор.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ