Журналіста судзілі за падабайкі пад допісамі на старонках СМІ, якія ўлада прызнала экстрэмісцкімі.
У першым пратаколе ў віну Сяргею Няроўнаму ставілі ацэнку «падабаецца» на старонцы найбуйнейшага партала краіны, у другім — падабайку на старонцы тэлеканала, прызнанага экстрэмісцкім.
Міліцыянты палічылі, што сваімі падабайкамі журналіст нібыта «распаўсюдзіў экстрэмісцкія матэрыялы».1 лістапада суд Крычаўскага раёна аштрафаваў Сяргея Няроўнага на 580 рублёў.





