Раней найбольшы антырэйтынг меў папярэднік Зяленскага на пасадзе прэзідэнта Пётр Парашэнка.

Паводле апытання, 31,9% украінцаў заявілі, што ні пры якіх абставінах не аддадуць свой голас Зяленскаму. Парашэнка ў гэтым спісе аказаўся на другім месцы, яго антырэйтынг склаў 31,6%. На трэцім месцы — Віктар Медзвядчук, у непрымірымыя праціўнікі якога запісаліся 24,7% удзельнікаў апытання.

Разам з тым Зяленскі працягвае лідзіраваць ў рэйтынгу тых, каго ўкраінцы хацелі б бачыць сваім прэзідэнтам (18,7% галасоў). За ім ідуць:

  • Пётр Парашэнка — 12,7%;
  • Юрый Бойка — 6,2%;
  • Дзмітрый Разумкоў — 5,5%;
  • Юлія Цімашэнка — 5,0%.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0