Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 10 жніўня 2020 года на праспекце Пераможцаў: выкрыкваў лозунгі, блакаваў дарогу «счэпкай» з іншымі пратэстоўцамі. Пасля двух з паловай месяцаў знаходжання пад вартай Алега адпусцілі на волю да накіравання на «хімію», паведамляе spring96.org.

Паводле версіі абвінавачвання, Алег Буйкевіч 10 жніўня 2020 года браў актыўны ўдзел у «групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады — супрацоўнікаў АУС, а менавіта, знаходзячыся на праезнай частцы дарогі, публічна выкрыкваў лозунгі, наўмысна ажыццявіў блакаванне праезнай часткі шляхам сумеснага выхаду з іншымі грамадзянамі ў «счэпцы локцямі» на палосы руху праезнай часткі дарогі на пр. Пераможцаў у Мінску.

На судзе Алег Буйкевіч прызнаў віну цалкам.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?