Па словах кіраўніка ведамства, агучаныя ім раней даныя па колькасці вакцынаваных пацыентаў з COVID-19, якія знаходзяцца ў клініках, не змяніліся.

— Лічбы застаюцца тыя самыя: менш за 4% вакцынаваных знаходзяцца ў бальніцах, у рэанімацыі — 0,5% (раней я называў гэтую лічбу, яна не змянілася), — сказаў Піневіч.

Міністр аховы здароўя таксама адзначыў, што актыўна наведвае «чырвоныя» зоны ў розных бальніцах і не бачыў у рэанімацыях пацыентаў на ШВЛ, якія б былі вакцынаваныя.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?