«Яны мяне амаль зламалі ў траўні, але цяпер я не дам ім гэтага зрабіць, яны мяне не зломяць!», — цытуе «Вясна» яго словы.

Ягора Дуднікава затрымалі 5 мая за тое, што ён агучваў відэаролікі і рабіў аўдыяпаведамленні ў тэлеграм-канале «ОГСБ». Тады на яго завялі крымінальную справу па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак). У лісце з СІЗА ён расказаў пра катаванні і збіццё.

Напісаць Ягору Дуднікаву можна па адрасе: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0