Улада

Чаму беларускія ўлады не заселяць мігрантаў у часовы прытулак? Спыталі ў іх саміх

Беларускія чыноўнікі і дэпутаты крытыкуюць польскі бок за бяздушнасць у адносінах да мігрантаў, якія вымушаны начаваць на холадзе на мяжы разам з малымі дзецьмі. Але фармальна мігранты пакуль знаходзяцца на беларускай тэрыторыі. Чаму б не прапанаваць ім месца пад дахам і не засяліць часова ў інтэрнат? Спыталі пра гэта ў выканкама, дэпутата, прадстаўнікоў гуманітарнай арганізацыі і ААН.

Фота БелТА

Мы пацікавіліся ў Гродзенскім аблвыканкаме, якую дапамогу яны аказваюць мігрантам на мяжы. У прыёмнай кіраўніка спраў адказалі, што такія пытанні не да іх — гэтым займаецца ўпраўленне ўнутраных спраў вобласці.

Беларускі Чырвоны Крыж учора і сёння быў у прыгранічнай зоне і выдаваў мігрантам гуманітарную дапамогу. Гэта пітная вада, хлеб, кілбасы, тушонка, прысмакі, яблыкі, а таксама цёплае адзенне, коўдры і гігіенічныя наборы.

Фота redcross.by

Ці звярталася арганізацыя да мясцовых уладаў з прапановай змясціць людзей на час халадоў у прытулак?

«Па пытанні іх змяшчэння дакладнай інфармацыі няма. Пытанне комплекснае і патрабуе прапрацоўкі, каардынацыі сіл і рэсурсаў як нашых, так і нашых партнёраў.

На гэты момант мы рэагуем на бягучыя жыццёвыя патрэбы людзей, якія знаходзяцца на мяжы», — пракаментавалі ў прэс-службе.

Фота redcross.by

А што дэпутаты? Мы набралі Алега Гайдукевіча.

— Я два дні буду ў Гродне заўтра-паслязаўтра, хачу асабіста вывучыць сітуацыю на мяжы.

— Вы толькі пагаварыць ці дапамогу перадаць?

— І дапамогу. Партыя вязе яе. І гэта не першы раз, мы заўсёды дапамагалі. Цёплае адзенне, малако — вязём, што можам.

— Вы як дэпутат не падымалі пытанне, каб людзей засяліць часова?

— Так яны не хочуць! Яны хочуць туды, у Германію. Трэба тэрмінова адкрываць гуманітарны калідор і запускаць іх, як належыць. Яны не хочуць жыць у Беларусі! Калі б хацелі, іх бы ўжо даўно засялілі.

Дэпутат выказаўся таксама наконт меркаванняў, што ўлады шантажуюць Захад мігранцкім крызісам.

Фота redcross.by

«Самы вялікі міф, што мы хочам нейкіх перамоў дабіцца. Ніякіх перамоў — запомніце мае словы — з любой краінай Еўропы па ўнутраным парадку Беларусі ніколі не будзе. Ні праз месяц, ні праз год, ні праз два.

Унутраную павестку мы будзем абмяркоўваўць толькі з народам Беларусі. Іншы дыялог будзе — будзем абмяркоўваць міграцыю, знешнюю палітыку, экалогію. Унутраныя пытанні — забудзьцеся!»

А гэтым часам. Як рэагуе на мігранцкі крызіс прадстаўніцтва ААН у Беларусі?

У ААН ёсць цэлае Агенцтва па справах бежанцаў. Магчыма, ААН нейкім чынам дапамагае палепшыць стан мігрантаў? Напрыклад, заклікае Беларусь прыняць іх і дапамагчы з легалізацыяй? Мы звярнуліся адразу да некалькіх прадстаўнікоў ААН, што ўпаўнаважаныя мець зносіны з журналістамі.

Фота redcross.by

Адзін спецыяліст паведаміў, што зараз гэтым пытаннем займаецца прадстаўніцтва ўпраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў. Другі адказаў, што «падобны каментар можа даць толькі афіцыйны прадстаўнік офіса ў Вене».

У прадстаўніцтве Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН наш запыт праігнаравалі. Між тым на сайце арганізацыі апошняя навіна датуецца 1 верасня.

У той самай навіне маецца каментар прадстаўніка УВКБ ААН у Беларусі Мамо Мулусеу ў сувязі з паездкай на ўчастак мяжы памежнай заставы «Русакі» Гарадзенскай пагранічнай групы:

«Складанасці, выкліканыя дадзенай сітуацыяй відавочныя, аднак неадкладнае рашэнне таксама неабходна.

Варта даць магчымасць перадачы неабходнай дапамогі людзям, якія знаходзяцца на мяжы, арганізаваць кансультаванне, а таксама вызначыць магчымыя шляхі вырашэння ў адпаведнасці з існуючымі міжнароднымі абавязацельствамі і прымаючы да ўвагі розныя індывідуальныя абставіны членаў групы.

Фота redcross.by

УВКБ ААН заклікае ўсе залучаныя бакі, у тым ліку і саміх членаў гэтай групы, якая знаходзіцца на мяжы, узаемадзейнічаць дзеля таго, каб дапамагчы вырашыць сітуацыю ў адпаведнасці з нормамі міжнароднага права бежанцаў і гуманітарнымі прынцыпамі.

УВКБ ААН гатова аказаць дадатковую падтрымку ўладам з абодвух бакоў мяжы. Аднак заклікае іх да працягу дыялогу, накіраванага на пошук рэальных рашэнняў для тых мужчын, жанчын і дзяцей, якія зараз знаходзяцца на мяжы, у адпаведнасці з іх сітуацыяй».

Чытайце таксама:

Качанава сцвярджае, што мігранты трапілі ў Беларусь па бязвізе. Але па законе гэта немагчыма

Якія беларускія законы парушаюць мігранты ў памежнай зоне? Разбіраемся

«Поўная дэвальвацыя законаў і прысягі». Дзейны пагранічнік пра сітуацыю на беларуска-польскай мяжы

Каментары

«Дзюна: частка другая» — блакбастар, ідэальны да скрыгату ў зубах1

Хто забіў Францішка Аляхновіча. Адкрыты новыя факты8

Ала Пугачова апублікавала пост пасля смерці Навальнага19

«Праціраю дзвярную ручку, бо яе могуць намазаць атрутаю». Пагаварылі з гомельскім псіхолагам, кватэру якой разграмілі сілавікі17

«З 3 па 6 клас насіў заплечнік аднакласніцы». Гісторыі людзей, у якіх ніколі не было сур’ёзных адносін8

МУС заявіла пра першую справу за адмаўленне генацыду беларускага народа12

Другі год запар на «Песні года Беларусі» перамагла нявестка Лукашэнкі25

«У памежнікаў маглі ўзнікнуць да мяне пытанні». Як беларусы абыходнымі шляхамі атрымліваюць польскі шэнген12

102-гадовая жанчына ўспомніла пра гады вайны, ды не ўлічыла ідэалогіі. Яе паправіў 74-гадовы камуніст15

Стала вядома, якія катэгорыі людзей пакінулі за кратамі пасля апошняй аблавы на салідарных з палітвязнямі5

«Апроч тых дванаццаці гадоў, калі ён піў». Удава Рыгора Барадуліна апублікавала нязвыклыя ўспаміны пра яго6

Як прапагандыст Ігар Тур стаў любімчыкам Лукашэнкі і колькі зарабіў у 2020-м15

«Я, калі закрываю працоўны ноўт у пятніцу ўвечары». Найлепшыя твіты тыдня4

Мужчыну, якога затрымалі пасля вяртання з Польшчы, будуць судзіць за «здраду дзяржаве»11

Учора СМІ паведамлялі пра затрыманне былога кіраўніка Брэста. Але насамрэч ён на волі4

На факультэтах БДУ стварылі камісіі, якія ўзялі пад кантроль кадравыя пытанні

«Завербаваць Клімовіча. Каб сачыць за ім — завербаваць Грабінскага. Каб сачыць за Грабінскім — завербаваць Сергіевіча»: як НКВД хацеў паставіць заходнебеларускую інтэлігенцыю на калені4

Лізу, што памерла ўчора ў Варшаве, пахаваюць у польскай сталіцы4

Гісторыя чатырох жанчын, якія перажылі ГУЛАГ і паўстанне ў лагеры5

Самы актыўны даносчык Бамбіза на выбарах заняў апошняе месца з усяго Мінска — яму намалявалі 1,999%4

Усе навіны →
Усе навіны

Мітрапаліт Веніямін узнагародзіў царкоўным ордэнам Івана Кубракова24

Памёр скульптар Ігар Голубеў

Аргенціна аддала Украіне верталёты, якія атрымала ад Расіі9

У Расіі выдалілі спасылкі на трэк Васі Абломава, прысвечаны Навальнаму6

У нядзелю надвор'е будзе яшчэ нішто сабе, а ў панядзелак пахаладае3

Лаўроў прыгразіў Пашыняну: Заявы Ерэвана прымушаюць Расію задумацца пра свае практычныя крокі7

Польскі Кангрэс жанчын звярнуўся да палітыкаў пасля смерці згвалтаванай беларускі13

У Грузіі затрымалі 10 чалавек за распаўсюд наркотыкаў. Сярод іх — грамадзяне Беларусі

Хрыста Грозеў: Забойствы крытыкаў Пуціна могуць працягнуцца1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Брэсце затрымлівалі і экс-мэра Рагачука, і губернатара Шулейку

Галоўнае

Дзе цяпер героі мемнага відэа БРСМ пра выбары-дурыбары?10

«У нас свае традыцыі выбараў, якія спрабавалі вытручваць, досвед з часоў Полацкага княства» — ЦВК

«Парабала Лукашэнкі»: гэты артыкул расійскага Forbes Крэмль прымусіў выдаліць. Пераказваем яго змест43

Казакевіч: Наступнай будзе рэвалюцыя TikTok1

Як прапагандыст Ігар Тур стаў любімчыкам Лукашэнкі і колькі зарабіў у 2020-м15

«Я, калі закрываю працоўны ноўт у пятніцу ўвечары». Найлепшыя твіты тыдня4

Мужчыну, якога затрымалі пасля вяртання з Польшчы, будуць судзіць за «здраду дзяржаве»11

На мяжы з Літвой пасля закрыцця двух памежных пераходаў сабраліся вялікія чэргі4

«Больш за паўтара метра ніхто не атрымліваў»1

Учора СМІ паведамлялі пра затрыманне былога кіраўніка Брэста. Але насамрэч ён на волі4

На факультэтах БДУ стварылі камісіі, якія ўзялі пад кантроль кадравыя пытанні

Работнік Мазырскага НПЗ забіў сябе праз праблемы на працы1

Арганізатары выбараў фактычна прызналіся ў фальсіфікацыях у Мінску. Сачыце за рукамі12

Айцішнік з Курска спрабуе зарабіць на беларусах, прадаючы ім «мёртвыя» вакансіі4

«Завербаваць Клімовіча. Каб сачыць за ім — завербаваць Грабінскага. Каб сачыць за Грабінскім — завербаваць Сергіевіча»: як НКВД хацеў паставіць заходнебеларускую інтэлігенцыю на калені4

Расія забараніла палёты самалётаў A-50 каля Украіны — брытанская разведка3

Усе навіны →