Адпаведная заява апублікавана сёння праваабаронцамі.
13 з іх пазбаўленыя волі за абразу прэзідэнта, супрацоўнікаў міліцыі, суддзяў, здзек з дзяржсімвалаў і выкарыстанне іншых дапушчальных формаў выказвання меркаванняў.
Пяцёра ўзятыя пад варту ў СІЗА за каментары ў сацсетках у сувязі з перастрэлкай у менскай кватэры на вуліцы Якубоўскага, у якой загінулі яе гаспадар Андрэй Зэльцэр і супрацоўнік КДБ Дзмітрый Федасюк.
На сёння палітвязнямі ў Беларусі прызнаныя 847 чалавек.