Фота: Depositphotos

Фота: Depositphotos

У 2020 годзе, згодна з вынікамі даследавання Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця, фінскія жанчыны зарабілі на 17,2% менш за фінскіх мужчын.

Па выніках гэтага даследавання Фінляндыя апынулася на 37-м месцы па роўнасці аплаты працы, нягледзячы на тое, што пытанне гендарнай роўнасці ўжо некалькі дзесяцігоддзяў застаецца на парадку дня ў Фінляндыі.

Суседкі значна абагналі краіну — Нарвегія апынулася на 8-м месцы, Данія на 9-м, а Швецыя на 12-м.

Прычыны такога нярадаснага раскладу традыцыйныя: падзел рынку працы на мужчынскія і жаночыя прафесіі, таты менш сядзяць у дэкрэце, жанчын не павышаюць па кар’ернай лесвіцы так лёгка, як мужчын.

«Было нямала выпадкаў, калі я выяўляла, што мужчыну за тую самую працу заплацілі больш, чым мне», — прызнаецца Мэр’я Махка, раней журналістка, а цяпер інвестарка і блогерка, якая ўжо трэці год разварушвае грамадскую дыскусію пра празрыстасць заробкаў. Сёлета яна пазначае ў сацыяльных сетках, што ў 2020 годзе атрымала 56 тысяч даляраў даходу.

Калі гэты законапраект распрацоўваўся ў мінулым лістападзе, галоўная фінская арганізацыя працадаўцаў, Канфедэрацыя фінскай прамысловасці, выйшла з працоўнай групы на знак пратэсту.

Варта глыбей даследаваць праблему розніцы ў аплаце працы, а вывешваць інфармацыю пра заробак можна толькі са згоды чалавека, перакананыя працадаўцы. Інфармацыя пра заробак кожнага толькі пагоршыць атмасферу ў працоўным калектыве, лічаць яны.

Прадстаўнікі прафсаюзаў, наадварот, лічаць, што тэма няроўнасці ўжо добра даследаваная, і прыйшоў час дзейнічаць.

«Каб выраўняць заробкі, трэба памяняць стаўленне людзей да гэтай праблемы, а каб змянілася нешта ў агульнай культуры — трэба спачатку змяніць закон», — дадае Катарына Муро, дырэктарка Канфедэрацыі прафсаюзных работнікаў і менеджараў.

Скласці такі законапраект — няпростая справа. Але члены працоўнай групы спадзяюцца, што ён будзе прыняты яшчэ да наступных парламенцкіх выбараў у 2023 годзе.

У Парагваі рэстаўратара і яго дачку забілі з-за скрыпак Страдывары

Ва Украіне знішчылі паўмільёна доз заходняй вакцыны — людзі не хочуць прышчапляцца

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0