Кірыл Волах

Кірыл Волах

Кірыла затрымалі 22 жніўня 2021 года. Ён мае сярэдне-спецыяльную адукацыю, у гэтым годзе ажаніўся. Хварэе на астму. З моманту затрымання мужчына быў пад вартай.

Прысуд вынесла суддзя Вікторыя Шабуня. Бок дзяржабвінавачання падтрымаў памочнік пракурора Арцём Цвяткоў. Паводле абвінавачання, 9 жніўня 2020 года Кірыл Волах «прыняў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, публічна выкрыкваў лозунгі, пляскаў рукамі, наўмысна перашкаджаў руху транспарту і адмовіўся падпарадкавацца патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі».

Кірыл прызнаў сваю віну. Ён распавёў, што ў той дзень пайшоў шпацыраваць па горадзе са сваёй нявестай.

На Машэрава сустрэў знаёмага, паразмаўляў з ім шэсць хвілін — менавіта гэты час знаходзіўся на дарозе, а ўвесь астатні час яны разам з дзяўчынай ішлі па тратуары.

На фотаздымку, які ставіцца яму ў віну, у яго нічога няма ў руках, ён не выкрыквае лозунгі. Абвінавачаны падкрэсліў, што проста без мэты блукаў па горадзе і не разумеў, што ўдзельнічаў у несанкцыянаваным мерапрыемстве.

Каля 23-й гадзіны ён паехаў дадому на маршрутцы. Кірыл прызнаў той факт, што знаходзіўся на месцы, але падкрэсліў, што нічога не выкрыкваў і не рабіў. Ён распавёў, што ўбачанае яго здзівіла.

Суддзя пацікавілася пра ягоны стан здароўя: увесь час знаходжання ў клетцы Кірыл быў у кайданках, пастаянна кашляў і карыстаўся інгалятарам. Хлопец адказаў, што ўсё нармальна.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна