НАТА заклікае Беларусь спыніць выкарыстанне мігрантаў для стварэння штучнага крызісу на межах.

«Паўночнаатлантычная рада рашуча асуджае інструменталізацыю нелегальнай міграцыі, штучна створаную Беларуссю ў рамках гібрыдных дзеянняў, накіраваных супраць Польшчы, Літвы і Латвіі ў палітычных мэтах», — гаворыцца ў заяве.

Саюзнікі НАТА выказалі салідарнасць з Польшчай, Літвой, Латвіяй і заявілі аб падтрымцы мер, якія прымаюцца краінамі ў адказ на сітуацыю.

«Саюзнікі па НАТА заклікаюць Беларусь спыніць гэтыя дзеянні, паважаць правы чалавека і асноўныя свабоды і выконваць нормы міжнароднага права», — гаворыцца ў заяве.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?