«За студзень-верасень 2021 года беларускі экспарт у краіны ЕЗ вырас амаль на $3,5 млрд (або на 96%)», — прыводзіць лічбы данецкі эксперт. 

Барнукова тлумачыць:

«Гэты рост сапраўды ёсць, гэта статыстычны факт. І па часе гэта сапраўды супадае з увядзеннем санкцый. Вось толькі ніякім чынам гэты рост не звязаны з увядзеннем санкцый, заўважым, што нават у артыкуле «СБ» не апісваюцца механізмы, як санкцыі ўплываюць на рост экспарту.

Фота rw.by

Фота rw.by

Гэты рост — вынік міжнароднай кан’юктуры. Сусветная эканоміка аднаўляецца пасля кавіднай пандэміі і актыўна расце. Што вядзе і да росту попыту, і да росту коштаў, у тым ліку, на калійныя ўгнаенні, металы, нафтапрадукты. І тут трэба разумець, калі экспарт вырас на 30%, напрыклад, гэта не значыць, што прадалі на 30% больш адзінак чагосьці — часткова выраслі аб’ёмы, але часткова і кошты.

Попыт расце ва ўсіх краінах, на ўсе тавары, не толькі на беларускія тавары ў ЗША, як гэта падаецца.

Чаму гэты рост ніяк не можа быць звязаны з санкцыямі? Яны проста яшчэ не пачалі дзейнічаць. Усе сур’ёзныя санкцыі, якіх не так і шмат на самай справе, маюць адкладзены эфект.

Еўрапейскія санкцыі не дзейнічаюць на кантракты, якія падпісваліся да ўвядзення гэтых санкцый. Напрыклад, па нафтаперапрацоўцы некаторыя кантракты будуць дзейнічаць яшчэ паўгода—год»

А што ж наконт падзякаў Захаду за санкцыі і пазітыўнага эфекту ад іх?

«Я не веру, што гэты эксперт мог здзейсніць такую дзіцячую памылку. Бо калі рэчы адбываюцца адначасова, гэта зусім не значыць, што адна з іх выкліканая іншай. Гэты эксперт проста адкрыта хлусіць чытачам.

Бо санкцыі не могуць весці да росту экспарту. Калі і будуць негатыўныя наступствы ад санкцый, то ў будучыні. Але і тут ёсць пытанні, бо ўвядзенне санкцый мае нюансы, выключэнні, ды і час, каб агенты маглі падрыхтавацца і прыдумаць нейкія выхады.

Пазітыўных наступстваў ад санкцый быць дакладна не можа. У артыкуле не апісваецца механізм гэтых пазітыўных наступстваў, бо яго проста не існуе», — кажа Кацярына Барнукова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0