Так, Парыж вырашыў прыпыніць усе рэйсы з паўднёвай часткі Афрыкі. Людзі, якія прыбылі адтуль на працягу апошніх 14 дзён, павінны паведаміць пра гэта ўладам і здаць тэст на COVID. Германія дазваляе ўязджаць у краіну з гэтай часткі толькі сваім грамадзянам, усе яны, уключаючы вакцынаваных, павінны будуць здаць ПЛР-тэст.

Гаворка ідзе аб такіх афрыканскіх краінах, як Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка, Лесота, Батсвана, Зімбабвэ, Мазамбік, Намібія і Эсваціні.

Еўракамісія рыхтуецца прапанаваць краінам ЕС прыпыніць авіязносіны з рэгіёнам.

Сярод азіяцкіх краін рашэнне абмежаваць палёты і ўезд прынялі Сінгапур, Малайзія і Японія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0