Бунт у Вэнджыне, 25 лістапада 2021 года. Крыніца: Lubuska Policja.

Бунт у Вэнджыне, 25 лістапада 2021 года. Крыніца: Lubuska Policja.

Намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Мацей Вонсік паведаміў, што адзін памежнік быў паранены падчас бунту мігрантаў у Вэнджыне, на захадзе Польшчы. 26 лістапада ўвечары ў цэнтры для мігрантаў узбунтавалася група з прыкладна ста чалавек. Мацей Вонсік запэўніў, што памежнікі і паліцыя справіліся з сітуацыяй:

— Адбыўся бунт. Аднаго супрацоўніка Памежнай варты ўдарылі столікам. Памежная варта і паліцыя, якая прыбыла на дапамогу, хутка апанавалі сітуацыю. Адбыліся затрыманні самых агрэсіўных. Вядома, была нанесеная матэрыяльная шкода. Цяпер ідзе следства з мэтай выяўлення вінаватых.

Мігранты спрабавалі зламаць агароджу і збегчы ў Нямеччыну. У цэнтры пражывае каля 600 мігрантаў, затрыманых за незаконнае перасячэнне мяжы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0