AP

AP

Паводле крыніцы «Радыё Свабода» ў Брусэлі, спіс з 17 чыноўнікаў і 11 арганізацый ухваляць 1 снежня. Санкцыі пачнуць дзейнічаць з дня падпісання і публікацыі.

Еўрапейская Рада ўнесла змены ў крытэрыі прызначэння санкцый, каб «дазволіць прымяненне мэтавых абмежавальных захадаў у дачыненні да фізічных і юрыдычных асобаў, аб’ектаў або органаў, якія арганізуюць або спрыяюць дзейнасці рэжыму Лукашэнкі ў садзейнічанні незаконнаму перасячэнню знешніх межаў дзяржавы-члена або кантрабандзе забароненых або небяспечных грузаў на тэрыторыю дзяржавы-члена».

Асобы, якія трапяць пад санкцыі:

  • Ігар Кручкоў, начальнік асобнай службы актыўных мерапрыемстваў спецназа Дзяржаўнага памежнага камітэта;
  • Анатоль Лапо, генерал-лейтэнант, кіраўнік Дзяржаўнага памежнага камітэта Рэспублікі Беларусь;
  • Канстанцін Моластаў, начальнік Гродзенскай памежнай групы;
  • Павал Харчанка, начальнік Полацкай памежнай групы;
  • Ігар Гутнік, начальнік Брэсцкай групы аховы;
  • Аляксандр Давідзюк, кіраўнік Лідскага памежнага атрада;
  • Максім Бутранец, кіраўнік Смаргонскага памежнага атрада;
  • Анатоль Глаз, прэс-сакратар МЗС Беларусі;
  • Сяргей Епіхаў, суддзя Мінскага раённага суда;
  • Ігар Любавіцкі, суддзя Вярхоўнага суда;
  • Сяргей Гіргель, старшы пракурор Генеральнай пракуратуры;
  • Валянціна Кулік, суддзя Вярхоўнага суда;
  • Андрэй Пракапук, выканаўчы дырэктар па фінансавых расследаваннях Дзяржкантролю;
  • Ігар Маршалаў, дырэктар Дэпартамента фінансавых расследаванняў Дзяржкантролю;
  • Ганна Сакалоўская, суддзя Калегіі Вярхоўнага суда па грамадзянскіх справах;
  • Марат Маркаў, кіраўнік тэлеканала АНТ;
  • Дзмітрый Карсюк, суддзя Цэнтральнага раённага суда Мінска

Кампаніі і арганізацыі, якія апынуцца пад санкцыямі:

  • авіякампанія «Белавія»;
  • турыстычная фірма «Цэнтркурорт»;
  • турыстычнае агенцтва «Оскартур»;
  • гатэль «Мінск»;
  • гатэль «Планета»;
  • Асобная служба актыўных мерапрыемстваў (АСАМ);
  • авіякампанія Cham Wings Airlines (Сірыя);
  • пашпартна-візавы цэнтар VIP Grub (Турцыя);
  • «Гродна Азот»;
  • «Беларусьнафта»;
  • «Гродна Хімвалакно»;
  • «Белшына».

Гэта будзе пяты пакет санкцый супраць тых, хто падтрымлівае афіцыйны рэжым у Мінску. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0