Гарадзенцу далі паўтара года калоніі за тое, што сігналіў пратэстоўцам
У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна абвясцілі прысуд па крымінальнай справе, звязанай з падзеямі 10 жніўня 2020 года. Дзмітрыя Горбача судзілі за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса), паведамляюць праваабаронцы.
Справу разглядаў суддзя Віталь Лабоцкі.
Падставай для крымінальнай справы сталі падзеі 10 жніўня 2020 года. У той дзень Дзмітрый Горбач ездзіў каля абласной філармоніі і сігналіў.
На другі дзень, 11 жніўня, яго затрымалі, але неўзабаве адпусцілі. А некалькі месяцаў таму затрымалі зноў і ўзялі да суда пад варту.
Дзмітрый Горбач мае інваліднасць трэцяй групы.
Дзяржабвінаваўца запрасіў у суда для абвінавачанага 1,5 года калоніі. Суддзя столькі і прысудзіў.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ