Чалавек, які прадставіўся Абу Амарам, паведаміў, што ў лагер сірыйцаў прыйшлі два чалавекі, адзін у вайсковай форме, другі — у цывільным, якія паведамілі ўцекачам, што цягам трох дзён яны павінны прарвацца на польскі бок. Чалавек у цывільным запэўніў Абу Амара і яго землякоў, што беларускія памежнікі забяспечаць ім свабодны выхад.

У адваротным выпадку бежанцаў абяцалі вывезці ў Мінск і дэпартаваць на радзіму, у Сірыю.

Па словах суразмоўцы «Новай газеты», па гэты дзень у раёне памежнага пункта ля Гродна застаюцца каля 1400 бежанцаў, большасць — з курдскіх раёнаў Ірака і Сірыі. Аднак ёсць і арабы, каля 150 чалавек, з іх 53 — сірыйцы з Ідліба, апошняга непадкантрольнага Башару Асаду рэгіёна Сірыі.

Услед за першымі візіцёрамі ў лагер бежанцаў прыехала здымачная група «Беларусь-1», якая зняла «стыхійны» мітынг бежанцаў са зваротамі да Папы Рымскага. На адным з відэа, перададзеным у «Новую газету», чутны голас «цывільнага»: «Так, так, я яшчэ на свой носьбіт здымаю».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0