Дзяжурны пажарнай службы распавёў парталу Kas vyksta Kaune, што пажарныя лакалізавалі і спынілі агонь літаральна за некалькі хвілін, але паспела згарэць 15 кв. м каляднай ялінкі.
Як пазней распавяла паліцыя, у ноч з 3 на 4 снежня каля 1:40 да ялінкі на ратушнай плошчы ў Каўнасе пад'ехаў аўтамабіль Mitsubichi ASX. З яго выйшаў кіроўца, абліў ялінку запальнай сумессю і падпаліў яе. Пасля чаго сеў у аўтамабіль і з'ехаў. Ужо праз 20 хвілін 39-гадовага падазраванага затрымлівала паліцыя. Пры гэтым пацярпеў адзін з супрацоўнікаў, яму прызначанае амбулаторнае лячэнне.
Муніцыпалітэт Каўнаса паведаміў, што каманда ўжо працуе на плошчы і ліквідуе наступствы пажару.





