Незадоўга да гэтага Міхаіл даведаўся, што на яго завялі новую крымінальную справу паводле арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальваньне варожасці). Цяпер Чамурака знаходзіцца за мяжой і ў бяспецы. Таксама вядома, што Міхаіла шукала гарадзенская міліцыя.
Міхаіл Чамурака — актывіст з Дуброўна, асуджаны на тры гады «хіміі» па крымінальнай справе аб паклёпе (арт. 188 Крымінальнага кодэкса). З 10 кастрычніка пачаў адбываць пакаранне ў папраўчай установе адкрытага тыпу №29.





