Сілавікі затрымалі групу асобаў праз падазрэнне ў тэрарызме.
Паводле МУС, уначы 16 жніўня каля ГАМ-2 Фрунзенскага РУУС Мінска супрацоўнікі міліцыі выявілі падпалены прадмет, у тым ліку фрагменты пляшкі і сляды хімічных рэчываў. Экспертыза паказала, што ў пляшцы быў бензін.
Як паведамляе МУС, у склад групы нібыта ўваходзілі не менш за пяць чалавек, якія ставілі за мэту «падпалы адміністрацыйных будынкаў, службовых і асабістых аўтамабіляў супрацоўнікаў міліцыі для дэстабілізацыі становішча ў краіне і дэзарганізацыі працы органаў улады».
На затрыманых завялі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 14, ч. 2 арт. 289 Крымінальнага кодэкса за замах на ўчыненне акта тэрарызму.





