Дзяўчына цяжка параненая і цяпер знаходзіцца ў бальніцы ў Замбіі. У яе моцна пашкоджаная галёнка і правая ступня і вывіхнутае сцягно. Як толькі будзе магчыма, яе перавязуць у Вялікабрытанію.
Яе псіхалагічны стан стабільны, але дзяўчыну мучаць успаміны пра перажытае і кашмары.
«Кажуць, што ў такія моманты ўсё жыццё пралятае ў чалавека перад вачыма. У мяне ўсё было зусім не так. Я проста думала, як мне выбрацца з гэтай сітуацыі? Мой мозг ліхаманкава шукаў выхад. І мне вельмі, вельмі пашанцавала», — распавяла Амелі ў відэа, якое было запісанае ў бальніцы.
Бацька дзяўчыны Брэнт Осбарн-Сміт удзячны сябрам Амелі, якія дзейнічалі хутка і зрабілі ўсё магчымае, каб выратаваць яе з пашчы кракадзіла.
Нягледзячы на перажытае, Амелі кажа, што не збіраецца пакідаць сваё хобі і яшчэ вернецца ў Замбію.
«Я зразумела, што жыццё можа скончыцца раптоўна. Гучыць банальна, але калі жыць, баючыся ўсяго, то якое ж гэта жыццё? Я буду жыць як раней і не дазволю гэтаму кашмару спыніць мяне», — кажа дзяўчына.
Арганізатар сплаву Bundu Rafting заявіў, што падобны інцыдэнт — першы ў гісторыі кампаніі.





