Складанае пытанне. Калі я аглянулася назад на год, які мінае, я падумала, што мне цяжка знайсці нешта радаснае. Бо ты ўвесь час не можаш належаць прыгожай восені ў прыгожым Берліне», — адказала Нобелеўская лаўрэатка.

«Але ў свядомасці ўвесь час Беларусь. Навіны адтуль, якія я чытаю з раніцы, заўсёды вельмі цяжкія, калі не сказаць жахлівыя. Але я знайшла ў памяці моцнае ўражанне і пачуццё радасці.

Гэта было, калі я чытала апошнія словы ў судах беларускіх пратэстоўцаў.

Спачатку я прачытала апошняе слова Паліны Шарэнды-Панасюк. Я была ў захапленні ад гэтай моцы, ад упэўненасьці ў сябе, ад веры.

Таксама мяне ўразіла апошняе слова Сцяпана Латыпава, нашых маладых хлопцаў і дзяўчат — студэнтаў.

Божа мой, ім жа толькі па 19 гадоў, але як годна, як прыгожа яны гаварылі! І гэта было радаснае адчуванне.

Я часам паддавалася адчуванню, што маладыя людзі па-за палітыкай, што яны жывуць у камп'ютары. І аказалася, што гэта няпраўда, што гэта вельмі прыгожыя і годныя людзі. Такія маладыя і такія моцныя.

Я глядзела на іх твары, на твары іх бацькоў.

У мяне было пачуццё гонару і адкрыцця. Мы не ведалі ўласны народ, мы яго адкрылі на маршах у жніўні. І мы адкрываем яго для сябе цяпер, падчас судоў», — адказала Святлана Алексіевіч. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0