Мінздароўя: За суткі 1012 выпадкаў кавіду пры 5301 тэсце
Мінздароўя паведамляе, што за мінулыя суткі зафіксавана 1012 выпадкаў заражэння каранавірусам, а выпісаны 1001 чалавек.
Учора паведамлялася пра 1312 выпадкаў.
З пачатку пандэміі былі зарэгістраваныя 666 137 чалавек са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравеў 655 001 чалавек.
За мінулыя суткі памерлі 17 чалавек (усяго 5 193), выкананы 5 301 тэст.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ