На фота — учорашні рэйс у Эрбіль. Фота Мінскага аэрапорта
На борце было 96 пасажыраў, паведамляе мінскі аэрапорт у сваім тэлеграм-канале.
Дарэчы, сённяшні рэйс у Эрбіль (Ірак, Курдыстан) адменены. Учора краіну пакінулі 417 чалавек.
Ранейшымі рэйсамі ў Ірак вярнулі каля трох тысяч мігрантаў.





