Ілюстрацыйнае фота Getty Images
Органы аховы здароўя заявілі, што ўсе яны наведалі калядную вечарыну на мінулым тыдні, на якой было 170 чалавек, піша Бі-бі-сі.
Па паведамленнях, усе медыкі былі цалкам вакцынаваныя і не маюць сімптомаў хваробы.
Для таго, каб забяспечыць персаналам мясцовую бальніцу, даслалі дактароў і медсясцёр з іншых медустаноў Малагі.
Інцыдэнт пагоршыў неспакой адносна рызыкі распаўсюджвання кавіду на святочных мерапрыемствах у перыяд Каляд.
Каб паменшыць гэтую рызыку, органы аховы здароўя ў Андалусіі рэкамендавалі персаналу бальніцы не наведваць калядныя вечарынкі.





